Вывучаем правілы бяспекі разам
Вывучаем правілы бяспекі разам (Маладзечанскі раён)
Дзяцей цікавіць усё, што знаходзіцца вакол. Нажаль, існуе шмат рэчаў, якія нясуць пад сабой пагрозу дзіцячаму здароўю і жыццю. Хлопчыкі і дзяўчынкі не задумваюцца аб тым, што запалкі могуць стаць прычынай пажару, што сунуть у электрычную разетку розныя прадметы нельга. Яны проста вывучаюць свет, паўтараюць за бацькамі. Ад таго, як дарослыя ведаюць, выконваюць і распавядаюць правілы пажарнай бяспекі дзецям, залежыць іх дабрабыт і жыцце.
Супрацоўнікі МНС дапамагаюць кожнаму жыхару нашай краіны, ад вялікага да самага маленькага, ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Вось і дваццать пятага ліпеня работнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях наведаўся да самых маленькіх жыхароў – выхаванцаў дзіцячага садка нумар 8 г.Маладзечна. Галоўнай тэмай размовы з дзецьмі стала тэма агню – сябра і агню – ворага, паводзін на вадаёме. Маленькія ўважліва слухалі распавяданне пра тое, якую бяду можа прынесці агонь, калі не выконваць правілы пажарнай бяспекі. Якую пагрозу нясе вада і што нельга без бацькоў заходзіць у возера альбо рэчку. Таксама праводзіліся гульні, у якіх хлопчыкі і дзяўчынкі маглі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі.
Вельмі парадавала супрацоўніка горрайаддзела тое, што дзеці ведаюць, якую бяспеку нясуць запалкі, электраабсталяванне, адчыненае акно і шмат іншага. Яны актыўна адказвалі на пытанні, якія датычыліся правілаў пажарнай бяспекі. Нумар “101” і “112” дзеці паўтарылі шмат разоў. Але нягледзячы на гэта, бацькі павінны пастаянна знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі, павінны кантраляваць іх дзеянні.
Пасля размовы і гульняў выхаванцы дзіцячага садку атрымалі размалёўку “Вывучаем правілы бяспекі разам”, каб дома разам з бацькамі паўтараць вельмі важныя правілы.