C 19.09 по 23.09 праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры
19.09.2022План правядзення тыдня бларускай мовы і літаратуры
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Дата правядзення |
Адказны |
Месца правядзення |
1 |
Размяшчэнне на сайце школы інфармацыі аб правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры |
19.09.2022 |
Данішэвіч К.С. |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
2 |
Выстава мастацкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў |
20.09.2022 |
Тулупава Л.С. |
Бібліятэка ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
3 |
Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове і літаратуры |
20.09.2022 |
Настаўнікі ВМА |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” кабінет 29 |
4 |
Літаратурная гасцёўня “Чытаем вершы разам” |
20.09.2022 |
Настаўнікі ВМА |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
5 |
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” |
21.09.2022 |
Настаўнікі ВМА |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
6 |
Стварэнне віншавальных паштовак “Пажаданне роднай мове” |
22.09.2022 |
Настаўнікі ВМА |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
7 |
Удзел у семінары “Эфектыўная практыка падрыхтоўкі вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” |
22.09.2022 |
Настаўнікі ВМА |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
8 |
Стварэнне інтэрактыўнага воблака “Маё любімае слова па-беларуску” |
23.09.2022 |
Настаўнікі ВМА, вучні IX класаў |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
9 |
Гастранамічны густ “Беларуская кухня” |
23.09.2022 |
Цішко Ганна вучаніца X “А” класа |
ДУА “СШ №2 г.Маладзечна” |
20.09.2022 у бібліятэцы ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Маладзечна» была арганізавана выстава кніг беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Усе жадаючыя любога ўзросту маглі выбраць для сябе кнігу па душы.
Таксама ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава вучэбнай літаратуры па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры разам з вучнямі VІ-IX класаў была праведзена літаратурная гасцёўня “Чытаем вершы разам”, дзе вучні чыталі вершы як у класе, так і дэманстравалі загадзя запісаныя відэаролікі са сваімі выступленнямі.
Кастусь Цыбульскі Сказ пра ката
Алесь Ставер жураўлі на палессе ляцяць
"Падаюць сняжынкі" Паўлюк Трус
21.09.2022 вучні школы прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, якая была скіраванна на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў і папулярызацыі беларускай мовы.
22.09.2022 вучні школы стварылі віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі роднай мове, якімі ўпрыгожылі фае школы.
Таксама настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прынялі ўдзел у семінары “Эфектыўная практыка падрыхтоўкі вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, на якім узбагацілі сваю скарбонку ведаў.
23.09.2022 вучні дзявятых класаў стварылі воблака тэгаў са сваіх любімых беларускіх слоў.
А Цішко Ганна прыняля ўдзел у гастранамічным фэсце, дзе падзялілася з усімі, як гатаваць сапраўдную беларускую “бабку”. Смачна есці!
Рэцэпт нацыянальнай стравы «Бабка»