Чацверты дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры

23.02.2023

23 лютага настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Данішэвіч Кацярынай Сяргееўнай была праведзена інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы” для вучняў 10-х класаў. Удзельнікам гульні былі прадстаўлены заданні ў пяці блоках: “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”. Вучні з цікавасцю выконвалі ўсе заданні гульні, былі актыўныя і вясёлыя. Каманда-пераможца ў канцы тыдня беларускай мовы і літаратуры будзе ўзнагароджана дыпломам.

 

 

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры была праведзена гульня-віктарына "Роднае слова". Вучні 6-х класаў спаборнічалі ў веданні беларускіх слоў, загадак, прыказак і прымавак. Перамаглі сяброўскія адносіны і добры настрой.

поделиться в: