Другі дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры

21.02.2023

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ва ўстанове прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел усе вучні школа, а таксама настаўнікі і кіраўніцтва школы.

У фае ўстановы была арганізавана выстава-конкурс творчых работ “Роднай мове прысвячаю”, у рамках якой вучні складалі вершы на беларускай мове, у якіх захапляліся прыгажосцю роднай мовы і краіны.

Быў праведзены відэаконкурс чытальнікаў “Чытаем верша разам”. Прынялі ўдзел у конкурсе вучні 5-11 класаў. Яны чыталі на відэа свае любімыя вершы на беларускай мове. У канцы тыдня беларускай мовы і літаратуры будуць падведзены вынікі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Данішэвіч Кацярына Сяргееўна правяла круглы стол “Міжнародны дзень роднай мовы” для вучняў 9-ых класаў. Работа праводзілася ў чатырох напрамках: “Фальклор”, “Спадчына”, “Этнаграфія”, “Традыцыі”. Вучні актыўна працавалі падчас мерапрыемства, выказвалі свае ўласныя думкі.

 

Якуб Колас "Дзядзька-кухар"(Глядзець)

Алесь Пісьмянкоў. Продкі(Глядзець)

 

 

       

 

поделиться в: